Меню Закрыть

Місіі замежныя

Місія евангелізацыі гэта вялікі выклік і галоўнае заданне ўсяго Касцёла.
Гэта таксама сэнс паклікання Супольнасці Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі.
Сваю місію выконваем у супольнасці і праз супольнасць,
а разумець яе трэба шырока.

Ужо ў часы нашага Заснавальніка, Касцёл патрабаваў місіянераў, каб заснаваць новыя супольнасці хрысціян у розных кутках зямлі. Св. Яўген шчодра адказваў на гэты заклік, яшчэ на самым пачатку існавання нашай невялікай супольнасці.

  • Кажам тут пра місіі ad gentes, што азначае
    першае абвяшчэнне Евангелля людзям,
    якія яшчэ ніколі не чулі пра Езуса.
Mісіі, заснаваныя аблатамі 150 год назад, гэта сёння ажыўленыя лакальныя Касцёлы, н.пр. у Канадзе. Усё дзеля таго, каб распачынаючы з нуля, утвараць супольнасці моцнай веры і зноў ісці далей.

Пасля нейкага часу, разуменне тэрміну місіі ў Касцёле і ў паслузе місіянераў Аблатаў пашырылася і змяшчае ў сабе іншыя сферы евангелізацыйнай працы. Распачынаныя справы нярэдка ўпісваюцца ў існуючую ўжо душпастырскую дзейнасць. У нейкім сэнце аблацкая паслуга ў парафіях гэта таксама евангелізацыйная місія. Негледзячы на гэта, місія аблацкая заўсёды нагадвае, перад усім іншым,адмысловую працу на першай лініі фронта: ці гэта будзе на лакальнай прасторы, ці ў набольш адлеглых кутках свету.

Не выпадкова Аблатаў назвалі
"місіянерамі ад адмысловых місій",
найцяжэйшых у сваім родзе:
ці гэта сярод Эскімосаў, ці – у тропіках.

Дзе мы ёсць..

Зацікаўлены Аблатамі Марыі Беззаганнай?

Тады напішы!