
Маладосць на выгнанні

Караль Юзэф Яўген дэ Мазэно, сын Караля Антонія дэ Мазэно і Марыі Розы Яўгеніі Жоані, нарадзіўся ў Экс-ан-Праванс 1 жніўня 1782 года. Яго бацька і дзед былі прэзідэнтамі Палаты аўдытараў Парламенту Праванса. Яго багатая маці паходзіла з сям’і лекараў.
Улічваючы ранг бацькі ў Старым Рэжыме, сям’я была вымушана бегчы з роднага горада зараз жа ў першыя рэвалюцыйныя беспарадкі, спачатку ў Ніцу, якая была часткай Каралеўства Сардзініі, а пасля перамяшчэння рэвалюцыйных войскаў у Італію, сям’я дэ Мазено вымушана бегчы чаргова ў Турын, Венецыю, Неапаль і ўрэшце Палерма на Сіцыліі.
У Венецыі, падлетак Яўген сустракае езуіта Дон Бартала Зінэллі, які стануў на пачатку яго манаскага паклікання. Яўген амаль пяцьдзясят гадоў пазней, узгадваючы Венецыю, напіша: «Дабрашчасны Зінэллі, хто такі быў бы я без цябе?». Юнак перажывае сваё ўзрастанне ў беднасці, пазбаўлены спадарожнікаў-аднагодкаў.
Пасля нейкага часу паявіўся закон, які дазваляў вяртаць страчаную маёмасць пасля разводу з сужонкам арыстакратычнага паходжання. Бацькі Яўгена разводзяцца! Яго маці хоча вярнуць свой страчаны маёнтак, канфіскаванны падчас Рэвалюцыі. Толькі развод даваў ёй такую магчымасць. Пасля разводу, яна адлучылася ад сям’і і вярнулася ў Францыю.

Святар

У 1802 Яўген дэ Мазэно вяртаецца ў Францыю. Тут перажывае ваганні і сумненні наконт свайго жыццёвага паклікання (нават меў два чарговыя планы на сужэнства).
Перажывае аднак моцнае містычнае спатканне з Укрыжаваным Хрыстом падчас Літургіі Вялікай Пятніцы 1807 года, якое пакіне след на яго жыцці і дзейнасці.
Ён вырашае паступіць у Вышэйшую Духоўную Семінарыю Святога Сюльпіцыя ў Парыжы, куды далучае 12 кастрычніка 1808 года. Будучы верным сваім перакананням і паходжэнню, ён адмаўляецца прыняць святарскія пасвячэнні з рук кардынала Моры, назначанага гэтым тытулам праз імператара Напалеона, без згоды на гэта Святога Айца папы Пія VII; быў пасвечаны на святара 21 снежня 1811 біскупам з Амьен, монсіньёрэ Клодам Жанам Франсуа Дэмандолем, сябрам сям’і і дапаможным біскупам Марселя (ардынарыем якога быў стрыечны дзед Яўгена). Яўген адмовіўся прыняць прапанову монсіньёра Дэмандоля, які прапанаваў яму стаць генеральным вікарыем (“правай рукой біскупа”). Растлумачыў гэта тым, што хоча сябе прысвяціць служэнню выключна бедным і ўбогім.
Пасля свайго вяртання ў Праванс у кастрычніку 1812 года, ён цэласна прысвяціў сябе евангелізацыі бедных і ўбогіх, асабліва моладзі, якіх навучаў на правансальскай мове. У 1814 годзе, паяўляецца сыпны ціф паміж палоннымі вязнямі, пратрымванымі ў вязніцы ў Экс-ан-Праванс. Яўген паслугоўвае сярод іх, як святар. Наведванне хворых скончылася хваробай самога Яўгена. Стан быў вельмі сур’ёзны, але дзякуючы малітвам вернікаў і свайму моцнаму здароўю, ён паступова вяртаецца да папярэдніх абавязкаў. Ён зразумеў, што сам паасобку не зможа адказаць на так шматлікія патрэбы. Таму крышку пазней, 25.01.1816, ён засноўвае, са згодай генеральнага вікарыя Экс, Таварыства Місіянераў Праванса. Яго руплівасць прыводзіць да прыняцця шэрагу адаптацый і новаўвядзенняў. Гледзячы на нізкі ўзровень хрысціянскага жыцця насельніцтва, Яўген наведвае дамы, працуе змоладдзю вуліцы, вяскоўцамі, наведвае мясцовы шпіталь, базар, порт, прамаўляе казанні на правансальскай мове.
Пасля шматлікіх намаганняў грамацкіх аўтарытэтаў, біскупскі пасад у Марселі, які быў знесены ў 1790 годзе, быў адноўлены каралеўскім загадам 13 студзеня 1823 года. Біскупам Марселя быў прызнааны Фартунант дэ Мазэно, дзядька Яўгена. Новы біскуп, які ўжо меў 73 гады, прызначае сваімі вікарыямі (дапамагаючымі) Яўгена дэ Мазэно і ксяндза Тамп’е.
У гэты час супольнасць Місіянераў Праванса перажывала цяжкі крызіс і шэраг яе святароў пачалі вяртацца ў свае дыяцэзіі, з якіх выводзіліся. Праблему супольнасць магло вырашыць толькі афіцыяльнае зацверджанне Сталіцы Апостальскай. Яўген дэ Мазено накіроўваецца ў Рым, дзе прымае яго папа Леў XII. Святы Айцец зацвердзіў статуты гэтага Таварыства, якое ад гэтуль носіць імя Місіянеры Аблаты Беззаганнай Марыі (лацінскае скарачэнне OMI). Галоўнае заданне, якое было для іх вызначана, – гэта евангелізацыя тых райёнаў і частак Касцёла, дзе ён мае найменшы кантакт з людзьмі: сярод людзей бедных і ўбогіх, з нізкіх слаёў грамацтва.

Біскуп

У 1837 біскуп Фартунант дэ Мазэно ва ўзросце 88 сышоў у адстаўку і, што бывала ў той час рэдкім у Касцёле, дабіўся, каб пляменнік Яўген дэ Мазэно стаў яго пераемнікам. Урад Луі-Філіпа I-шага, які не выказваў сімпатыі да касцёльных перамен і дзейнічаў выключна паводле свецкіх прынцыпаў, прыняў гэту намінацыю, выказваючы думку, што Яўген дэ Мазэно будзе меньш небяспечным у гэтым высокім рангу, чым сярод прастога насельніцтва Праванса.
З 1837 да сваёй смерці ў 1861 годзе біскуп Яўген дэ Мазэно злучаў сваю пастырскую паслугу ў марсельскай дыяцэзіі з паслугай суперыёра Місіянераў Облатаў.

Суперыёр / Настаяцель Аблатаў

20 чэрвеня 1841 года, Яўген дэ Мазэно прымае біскупа Ігнацыя Буржэ, маладога біскупа з Манрэаля, які шукаў місіянераў.
Біскуп Марселя вырашае дапамагчы і шэсць першых місіянераў пераплывае на іншы кантынент – у Канаду.
Гэта быў зваротны момант, які распачаў экспансію аблацкай евангелізацыі, якая расцянулася ў ЗША, Афрыку, Шры-Ланку, а потым на ўсе астатнія кантыненты.
Пастыр Марселя
Насельніцтва Марселя падчас біскупства Яўгена дэ Мазэно павялічылася амаль у два разы і дасягнула 260 000 жыхароў у 1861. Марсель стаў другім па велічы і важнасці горадам у Францыі. Біскуп дэ Мазэно займае важны пасад у краіне, яго выбіраюць Сенатарам у Парламент. Запрашаюць яго на каралеўскія мерапрыемствы. Аднак жа ён не баіцца адкінуць запрашэнне караля, калі яму неабходна было ісці да паміраючай шматдзетнай маці. Біскуп дэ Мазэно адкрыў 21 новых парафій і пабудаваў 34 новыя касцёлы. Заснаваў (апрача Аблатаў) або спрыяў паўстанню шматлікіх таварыстваў і манаскіх супольнасцей для сваёй дыяцэзіі – мужчынскіх і жаночых, з якіх некаторыя існуюць да сёняшняга часу.
Ён распачаў працу над дзьвюма вялікімі праектамі:

Катэдра Марсельская,
якую гарацкія ўлады прадбачылі на папярэднім месцы пабудовы, не гледзячы на выразнае супрацьстаянне біскупа, які лічыў лепшым пабудову на цэнтральнай вуліцы горада, сёння гэта вуліца Жазефа Цьеры.
Загад падпісаны 25 верасня 1852 года Луі-Напалеон, прэзідэнтам Французскай Рэспублікі, падтрымаў думку

Базіліка Маці Божай на Варце – ”Notre-Dame de la Garde”, якая стала сімвалам горада.
Камітэт фартыфікацыйны, дзякуючы інтэрвенцыі біскупа дэ Мазено перад генералам Адольфам Ньелем, будучым маршалам Францыі, даў непахістную згоду на пабудову базілікі, а Ваенны Міністр, уласнік тэрыторыі, асабіста сачыў за пабудовай святыні.
Аднак жа біскуп дэ Мазэно выказваў сваё незадавальненне з намінацыі архітэктам Анры-Жака Эсперандзьё, таму што лічыў недарэчным, каб пратэстанцкі архітэкт кіраваў пабудовай каталіцкага санктуарыя прысвечанага Панне Марыі.
Біскуп дэ Мазено заклаў вуглавы камень 11 верасня 1853 года.
Заканчэнне жыцця

Хвароба аб’явілася на пачатку студзеня 1861 года.
Біскуп дэ Мазэно падчас апошніх дзён казаў: “Як жа я хацеў бы бачык сваю смерць, каб лепш прыняць Божую волю… Калі б задрамаў у гэты момант або адчуў сябе горш, абудзіце мяне, вельмі вас прашу! Я хачу паміраць ведаючы, што паміраю!”
Для сваіх духоўных сыноў Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі пакінуў завяшчанне: Практыкуйце дасканала паміж сабою любоў, любоў, любоў, а звонку – руплівасць аб збаўленні душаў.
Найстарэйшы біскуп Францыі памірае 21 мая 1861 года. Пахавальныя ўрачыстасці праходзілі ў касцёле Св. Марціна, па рычыне прац пабудовы новай кафедры. Узначаліў літургію Святой Імшы і гамілію прамовіў арцыбіскуп Шаляндо з Экс.

Гроб Яўгена дэ Мазэно знаходзіцца ў цэнтральнай капліцы катэдры Марселя.