Меню Закрыть

Місія разам з Моладдзю

Св. Яўген дэ Мазэно і Моладзь

Яўген дэ Мазэно адчуў збаўчую любоў Езуса ў падножжа Крыжа і праз гэты досвет ён быў пакліканы да ўдзелу ў Місіі Езуса. Яго прыарытэтам у абвяшчэнні Добрай Навіны ўбогім сталі вязні, прыслуга і моладзь. На сам рэч, большасць свайго часу паслугі – як малады святар і пазней Заснавальнік Місіянераў Праванса – ён прысвячаў маладым людзям, сабраным вакол яго ў Аб’яднанні Моладзі з Экс.

Аблаты і Моладзь

Падобным чынам, як у часы нашага Заснавальніка, Місія з Моладдзю гэта прыарытэтная справа, таму што моладзь гэта найубожшыя сярод убогіх. Для нас гэта сапраўдны прыарытэт і мы хочам пацвердзіць гэта нанова, як нашую сапраўдную Аблацкую місію.

Мы верым, што няспынна пакліканы да змены свайго розуму і сэрца, каб наблізіцца да моладзь. Калі кажам пра Місію СУМЕСНА З Моладдзю хочам падкрэсліць, што нам неабходна трапіць да моладзі, негледзячы, дзе яны ёсць (МІСІЯ), і не можам задаволіцца звычайнай дзейнасццю. Мы пакліканыя супрацоўнічаць СУМЕСНА З маладымі людзьмі і свецкімі і іншымі кансэкраванымі членамі Сям’і дэ Мазэно, з мэтай лепшага супрацоўніцтва ў Езусавай Місіі.

Мы Аблаты хочам, каб моладзь ставіла нам выклікі. Хочам узрастаць у супольным перакананні, што Аблацкая Місія З Моладдзю не выкліканая рознымі нашымі дзеяннямі, але вынікае з нашага харыхмата, які нас злучае. Хочам слухаць моладзь і пачуць іхнія патрэбы, каб ідучы супольна адной сцешкай веры, станавіцца Вучнямі Хрыста з адной місіяй.

У гэтай паслузе мы вяртаемся да прыкладу св. Яўгена, які нас кліча дапамагаць адно аднаму станавіцца найперш людзьмі, пасля – хрысціянамі і ў рэшце рэшт – святымі, разумеючы, што гэта агульнае памкненне. Толькі такім чынам, мы зможам дапамагчы нашай моладзі знайсці іхняе сапраўднае пакліканне і адмысловы заклік, які Бог мае для кожнага з іх.

Напрамкі Аблацкай Місіі з Моладдзю