Меню Закрыть

Наш харызмат

Наш харызмат выводзіцца з гісторыі;
гэта гісторыя маладога чалавека, Яўгена дэ Мазэно.

На працягу свайго жыцця, ён адчуў у сабе міласэрную Любоў Бога, праяўленую
ў Езусе Хрысце,
Укрыжаваным Збаўцы.

Мы таксама, натхнёныя нашым Заснавальнікам,

Распазнаем моц ХРЫСТА ў нас,

і хочам ЕВАНГЕЛІЗІРАВАЦЬ,

гэта значыць – зрабіць Яго вядомым

і паказаць нашым жыццём радасць Божай Навіны.

Праз спатканне з Хрыстом Укрыжаваным, Яўген быў узрушаны драматычнай і годнай слёз сітуацыяй, у якой знаходзіўся КАСЦЁЛ ягоных часоў, і адчуў сябе пакліканым распаліць полымя веры, якое гасла ў сэрцах шматлікіх дзяцей Касцёла, асабліва ўбогіх.

Менавіта таму, перш за ўсё, да УБОГІХ мы нясем гэтую вестку аб вызваляючай радасці:да найбольш пакінутых людзей, да тых, чыя сітуацыя кліча справядлівасці перад Богам.

Па гэтай прычыне, мыжывем у СУПОЛЬНАСЦІ, групе людзей, дзе ўмацоўваем сябе ўзаемна ў веры, у міласэрнай любові, абагачаем адно аднаго сваім пошукам Бога, Езуса Хрыста, які жыве і працуе ў нас і ў свеце.

Мы– МІСІЯНЕРЫ. Некалі папа ПійXI назваў нас: “Адмыслоўцамі ў справе цяжкіх місій Касцёла”. Хочам прысвяціць нашае жыццё тым, хто нават не ведае Езуса Хрыста або хто забыў Яго ў сваім жыцці, не гледзячы на гэта, дзе яны знаходзяцца ў свеце. Па гэтай прычыне, шматлікія Аблаты паслугоўваюць на землях, па-за межамі сваёй бацькаўшчыны. Мы шукаем у нашай місіі шляху да святасці.

Мы – “АБЛАТЫ”. Гэта азначае, што мы місіянеры цэласна адданыя, безумоўна і неадваротна: Богу, да Якога мы ўжопрыналежым, і братам і сёстрам, да якіх мы пасланыя. КАНСЭКРАВАНАЕ ЖЫЦЦЁ з’яўляецца“фрамугамі”, ў якіх змяшчаецца нашая аблацыя. “Аблацыя” азначае радыкальнае і бязмежнае прысвячэнне сябе дзеля працы Хрыста, выконванне Ягонай місіі. Разам, у супольнасці, мы аддаем нашае жыццё дзеля будавання сям’і дзяцей Божыхі такімчынам памагаем уцелаўляць малітву Езуса: “Каб былі ўсе адно”.

Разам, у супольнасці, мы аддаем нашае жыццё дзеля будавання сям’і дзяцей Божых і такім чынам памагаем уцелаўляць малітву Езуса: “Каб былі ўсе адно”.

Мы – Місіянеры Аблаты БЕЗЗАГАННАЙ МАРЫІ. Гэта наш Прыклад, наша Ахоўніца і наша Маці.

У Ёй мы бачым Хрыста, з Ёю мы заўважваем Бога.

У сваім fiatЯна паказвае нам, як супрацоўнічаць з Божай Воляй, як жыць смерццю Хрыста, каб маглі дзяліцца Ягоным Уваскрасеннем.

Паводле слоў Папы Льва XI, нашая місіся, як Аблатаў, гэта “прыносіць ва ўлонне Маці Міласэрнасці тых дзяцей, якіх Хрыстус з крыжа хацеў Ёй даручыць.”

Вось менавіта чаму Яўген, калі сузірае постаць Марыі, дае Ёй імя “Маці Місіі”