Будзь місіянерам разам з намі
Маліся за місіянераў
Не трэба ад'яжджаць далёка ці на іншы кантынэнт,
можна проста адкрыць малітоўнік
або ўзяць Ружанец у рукі і маліцца
Гэта добрая форма супрацоўніцтва і судзеяння. Можа быць кожная форма малітвы.
Такім чынам становішся малітоўнай падтрымкай місіянерам, якія вядуць барацьбу на “першай лініі фронту”.
Шматлікія шэрагі святых так паслугоўвалі ў Касцёле, далучайся і ты да іх!
Стань дабраахвотнікам
Калі маеш свабодны тыдзень або два,
не хочаш парожна губляць час і адчуваеш,
што ты мог бы нешта даць ад сябе іншым,
можна прыбыць на дапамогу місіянеру, як дабраахвотнік.
Валанцёрства – гэта час супольнага жыцця з місіянерамі ў манастыры, супольныя малітвы, праца пры паслугах і пры пабудове.
Асаблівай паслугай становіцца летні перыяд, калі збіраем нашых дзетак на канікулы з Богам або вядзем невялікія рэмонты.
Тады асабліва чакаем на дапаможныя дулоні і сэрцы здольныя любіць большль, чым іншыя.
Тады мова не мае перашкодаў, бо прамаўляе любоў
Ахвяруй
КАСЦЁЛ У МІНСКУ
Будынак касцёла адлюстроўвае супольнасць, якая ў ім збіраецца праслаўляць Бога і становіцца месцам рэальнага спаткання Бога з чалавекам. Таму падтрымка гэтай справы будзе адным з найлепшых учынкаў міласэрнасць і ўкладам, які можна…
ВЫДАВЕЦТВА
Адной з найлепшых формаў евангелізацыі з’яўляецца друкарская дзейнасць. Слова надрукаванае не губляе сваёй вартасці нават у нашым “скампутарызаваным” грамадзтве. Таму ватра падтрымаць так добрую справу, таму што сам Бог захацеў…
САНКТУАРЫЙ У ШУМІЛІНА
Санктуарый Маці Божай у Шуміліна – гэта перспектыўнае месца для пілігрымак, арганізаваных рэкалекцыйных груп і індывідуальных вернікаў. Знаходзіцца недалёка ад Віцебску (43 км) і Полацку (60 км), побач з прыгожым сасновым лесам і…