У днях з 31 судзеня на 1 лютага 2019 г. у Кодэні над Бугам (Польшча) адбылося спатканне Пашыранай Рады Вышэйшых Настаяцеляў з Польскай Правінцыі Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі, у якім удзельнічаў а. Анджэй Юхневіч ОМІ, суперыёр Місіі на Беларусі. Прысутнічалі таксама прадстаўнікі і настаяцелі з Канады, Францыі-Бенэлюкса, Скандынавіі, Украіны і Расеі.
Рада адбылася з мэтай каардынацыі жыцця супольнасцей, парушэння справаў мінулага 2018 года і разгледжэння бягучых падзей, а таксама зроблены планы на 2019 год. Паявіліся новыя ініцыятывыб прапановы і справы. Агульны клімат спаткання пашыранай Рады выказаў адкрытасць нашай Правінцыі на рэальнасць і праблемы замежных місій, а таксама гатоўнасць на персанальную дапамогу місіям.
Падобныя Рады адбываюцца штогод і дапамагаюць лепш распазнаваць Божыю волю для ўсіх дыстрыктаў і частак Правінцыі

