Меню Закрыть

ГОД АБЛАЦКІХ ПАКЛІКАННЯЎ

Працягваецца Год Аблацкіх Пакліканняў,

які распачаўся
8 снежня 2017 года і трывае да 25 студзеня 2019 г.

Аб’явіў яго Айцец Генерал
Луіс Лоўген OMI.

Гэты час становіцца для нас добрай нагодай самім нанова адкрываць радасці і велікадушнасць, якія змяшчаюцца ў нашым жыцці малітоўным, у нашай місіі і апостальскіх супольнасцях.

Гэта год удзячнасці за сваё пакліканне, але таксама запрашэння моладзі да таго, каб прыйшлі паглядзелі на нашае аблацкае жыццё, маглі нейкі час яго з намі раздзяліць, паспрабаваць.

Такім чынам, могуць стацца саўдзельнікамі місіі, каб – калі да таго іх кліча Бог – маглі пайсці за Езусам духоўным шляхам Яўгена дэ Мазэно і стацца місіянерамі аблатамі.

МАЛІТВА НА ГОД АБЛАЦКІХ ПАКЛІКАННЯЎ

Божа, Святы Ойча, прыходзім да Цябе, таму што Езус даручыў нам прасіць, каб Ты выслаў работнікаў на Тваё жніво. Таму просім, пашлі нам шмат высакародных маладых людзей, размілаваных у Езусе, гатовых усё жыццё аддаць Табе, быць бліска ўбогіх і найбольш пакінутых, якім будуць абвяшчаць Евангелле. Няхай палымнее ў іх той самы агонь, які Ты распаліў у св. Яўгене. Няхай далучацца да ягонай сям’і і, разам з усімі аблатамі, працягваюць справу адкуплення.
Беззаганная Марыя, Ты першая дала Езуса свету, маліся разам з намі.
Амэн.