Знешнім знакам, які адрознівае Місіянераў Аблатаў, з’яўляецца КРЫЖ.

Гэты знак Божай любові быў незвычайна бліскі св. Яўгену дэ Мазэно. Стануўшы на калены перад крыжом у Вялікую Пытніцу, ён перажыў глябокае навяртанне, у выніку якога вырашыў пайсці шляхам святарскага жыцця. Гэты асаблівы досвед несумненна паўплываў на пазнейшае жаданне а. Яўгена, каб – па прыкладу св. Паўла – абвяшчаць Езуса Хрыста ўкрыжаванага.
Яўген дэ Мазэно вырашыў прысвяціць сябе найбольш убогім , дзеля гэтага збірае вакол сябе некалькі святароў руплівых аб Божай хвале і размілаваных у Касцёле. У падножжа свайго місіянерскага крыжа пісаў тэкст першых Канстытуцый і Статутаў нядаўна паўсталага таварыства. У сваіх занатоўках адзначыў, што менавіта…
"Гэты крыж павінен быць для аблатаў
напамінам аб пакоры, церпялівасці, любові, скромнасці і іншых цнотах, якія неабходныя ў выконванні гэтак святой і ўзнёслай паслугі."
напамінам аб пакоры, церпялівасці, любові, скромнасці і іншых цнотах, якія неабходныя ў выконванні гэтак святой і ўзнёслай паслугі."

Яўген дэ Мазэно
Заснавальнік Місіянераў Аблатаў
Такім чынам, аблацкі крыж, які браты прымаюць у дзень вечных шлюбаў, становіцца не толькі часткай манаскага адзення.
Для кожнага Місіянера Аблата Беззаганнай Марыі крыж становіцца праяўленнем яго тоеснасці і пасланства.



Предыдущее изображение
Следующее изображение