Меню Закрыть

8 снежня – НАШЫЯ ІМЯНІНЫ Беззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Марыі Панны

Касцёл Каталіцкі ва ўсім свеце 8 снежня адзначае урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны.

Гэта асаблівая Ахоўніца нашай Кангрэгацыі.

Чым ёсць Беззаганнае Зачацце?

Яно выказвае праўду пра тое, што бацькі Марыі – Яўхім і Ганна – зачалі сваю дачку, якую Бог захаваў ад раны першароднага граху. Зачацце, якое было некранутае першародным грахом, датычыцца толькі Марыі, якую выключным чынам была захаваная ад граху дзеля таго, што мела быць Маці Божага Сына.

Беззаганнае зачацце гэта нешта іншае, чым дзявочае зачацце Езуса Хрыста ў Марыі ад Духа Святога. Божае дзеянне, у пачатку жыцця Марыі, не замяняе дзеяння бацькоў, але заснавана на ахове Яе душы перад наступствамі першароднага граху. Канешне Сын Божы у сваёй чалавечнасці таксама не быў закрануты грахом.

Як ужо, мы выжэй узгадалі,

Апякункай нашай Кангрэгацыі з’яўляецца Беззаганная Марыя.

Аблаты гэта, інакш кажучы, людзі

ахвяраваныя Найсвяцейшай Панне Марыі.

Гэта асаблівае адрозненне і прычына гонару.

Калі св. Яўген атрымаў папскае зацверджэнне нашай супольнасці манаскай, пісаў да сваіх сабратоў :

"Гэта ж пашпарт у Неба! Прызнайце, што даручыцца Ёй асаблівым чынам і насіць Яе імя – гэта гонар і суцяшэнне. Аблаты Беззаганнай Марыіj! Гэтая назва радуе сэрца і вуха."

8 снежня – НАШЫЯ ІМЯНІНЫ Беззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Марыі Панны

Яўген дэ Мазэно

Заснавальнік Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі

Беззаганная Марыя вучыць, як прымаць і выконваць Божую волю, каб быць здольным несці Хрыста свету.

Углядаючыся ў Яе прыклад, аблаты намагаюцца быць супрацоўнікамі Збаўцы праз удзел у Яго пасланніцтве словам і дзеяннем.

Маці Найсвяцейшая гэта надзейная абарона на дарозе да святасці.

Місіянеры Аблаты цэласна даручаюць Марыі, Яе мацярынскай ахове сваю манаскую кансэкрацыю,

каб бліска Яе перажываць

боль і радасці місіянерскага жыцця.