Пісьмо Айца Генерала да Кангрэгацыі з нагоды 200 годдзя першых Канстытуцый Дарагія сабраты Аблаты, на працягу месяцаў верасня і кастрычніка мы узгадваем Яўгена дэ Мазэно ў палацы ягонай сям’і (ў палацы Святога Лаўрэнція дзю Вердон), дзе ён напісаў першыя Канстытуцыі для Місіянераў Праванса. Яўген, з 23 кастрычніка па 1 лістапада, правёў разважанне над кожным артыкулам Канстытуцый і яны былі пацверджанные праз членаў Першай Капітулы Генеральнай. Памятаем, як з нейкім пачуццём юмару, ён паклікаў клерыкаў галасаваць за праект рэлігійнага жыцця, які меў быць пацверджаны на гэтай Капітулы. У дзень Усіх Святых у 1818 годзе Місіянеры Праванса склалі сваю першую аблацыю (манаскія абеты) чысціні, паслухмянасці і вытрываласці. Адбылося гэта падчас выстаўлення Найсвяцейшага Сакрамэнту. У той час за надта радыкальным быў шлюб убоства, які быў уведзены толькі на Другой Капітуле Генеральнай у 1821 годзе. Яўген бачыў у Канстытуцыях місіянераў, якія будуць жыць у апостальскіх супольнасцях, будуць дзяліцца цнотамі, малітвай і вывучаць Слова Божае, а таксама настаўляць Евангеллем бедных і найбольш патрабуючых. Гэтая 200-тая гадавіна першых Канстытуцый заахвочвае нас нанова адкрыць, як вельмі аб’ядноўваючай з заснавальніцкай візіяй Яўгена з’яўляецца заклік да манаскага жыцця, рэалізацыя манаскіх шлюбаў. Прашу, каб мы падчас малітвы разважылі два аспекты гэтага юбілею: заклік быць місіянерамі, якія жывуць шлюбамі, а таксама заклік быць місіянерамі з’яднанымі разам праз Канстытуцыі. Па-першае, наш Заснавальнік хацеў, каб гэтая група місіянераў працягвала спадчыну святасці і апостальскай працы вялікіх Ордэнаў, якія спазналі прыгнёт з боку Францускай Рэвалюцыі і яе наступствы. Ён разумеў, што шлюбы, супольнае жыццё, апостальская абшчына і імкненне да святога жыцця з’яўляюцца істотнымі для скутэчнасці місіі. Паводле ягонай думкі, гэта былі не проста дробязі або дадатковыя тонкасці місійнага жыцця, але яны цесна звязаны з пакліканнем абвяшчэнне Добрай Навіны бедным і найбольш патрабуючым. Негледзячы на невялікую колькасць місіянераў на самым пачатку, бачанне Яўгена не было ні ў якай меры вузкім або нясмелым, але ён спадзяваўся прыняць і працягваць працу і святасць езуітаў, францішканцаў, рэдэмптарыстаў і г.д.! Па-другое, Канстытуцыі былі напісаныя дзеля таго, каб выказаць асаблівы дух характэрны Місіянерам і звязаць іх разам для супольнай місіі. Візія, пачуццё паклікання, сустрэча з таямніцай Божай любові ў Вялікую Пятніцу заахвоцілі Яўгена ўфармаваць супольнасць, заданнем якой станецца абвяшчэнне Божай любові і міласэрнасці для бедных і найбольш патрабуючых. Яўген імкнуўся выказаць гэты дух у Кантытуцыях, якія павінны былі падтрымаць адзіную візвю і захаваць еднасць невялікай групы місіянераў, якая пераўзыходзіла першыя межы, выяжджяючы з дыяцэзіі Экс у дыяцэзію Дзінь. Канстытуцыі змяняліся і развіваліся праз досвет перажыты Аблатамі з усяго свету, адказваючы на бягучыя патрэбы кожнай тэрыторыі, а таксама праз агульнае распазнанне чарговых Генеральных Капітул. Я атрымаў прапанову ад брата Бэнуа Доскет ОМІ з супольнасці Экс і ад Генеральнага Камітэту Братоў Аблатаў, якія запрашаюць вас да падтрымкі ніжэйшай ініцыятывы. Я прашу ўсе нашыя супольнасці арганізаваць дзень засяроджанасці з часам адарацыі, каб ушанаваць 200-годдзе першых Канстытуцый па ўсёй Кангрэгацыі. 1 лістапада будзе рэальнай гадавінай, аднак жа ведаючы пастаральныя абавязкі, мы можам таксама ўспамінаць гэтую знаменальныю дату з 30 на 31 кастрычніка. Калі б гэта было магчыма, добра было б арганізаваць няспытнную адарацыю ў аблацкіх супольнасцях і месцах паслугі, запрашаючы супрацоўнікаў, свецкіх і ўсіх з’яднаных аблацкім харызматам, каб злучыліся з намі ў малітве. Падчас трывання адарацыі, я заахвочваю вас аднавіць нашыя шлюбы ў прысутнасці Пана і з руплівасццю святога Яўгена. Давайце зробім гэта ў еднасці з усімі нашымі Святымі і Бласлаўлёнымі Аблатамі, а таксама ў еднасці з усімі Аблатамі, якія адышлі перад намі. З’яднаныя з усёй нашай сям’ёй у небе і на зямлі, мы будзем перажываць урачыстасць Усіх Святых і успамін Усіх Памерлых Вернікаў, як час асаблівай камуніі любові. Мы можам таксама учыніць гэта матываваныя актуальным крызісам Касцёла, праводзячы дадатковы час на малітве за Папу Францішка, за нашу Кангрэгацыю і ў весь Касцёл. Прашу звязацца з а. Шанілем Джаявардэна ОМІ з Інфармацыйнага Бюро ОМІ, shaniljomi@gmail.com і паінфармаваць яго на конт дня і часу, калі вашая супольнасць будзе меці адарацыю/дзень засяроджанасці. Мы апублікуем інфармацыю на старонцы ОМІ і перажывем досвед глабальнай камуніі падчас гэтых дзён. Заўчасна дзякую за так шчодры адказ на гэтую просьбу! Ваш брат Аблат у Езусе Хрысце і Беззаганнай Марыі, а. Луіс Лоўген OMI Генеральны Суперыёр
Запрашэнне На Малітву
