Ужо чарговы год Парафія шумілінская арганізуе спатканні для дзяцей і падлеткаў з раёну, якія дапамагаюць перажыць адпачынак з карысццю для духоўнага жыцця, які называем “Канікулы з Богам”.
Гэта арганізаваны час, калі штодзённа дзеці маюць магчамасць паслухаць канферэнцыю, працаваць у группах са спецыяльнымі заданнямі, дапасаванымі да вяковай катэгорыі, супольна гуляць у цікавыя гульні. У гэты час дапамагалі моладзь-валанцёры з нашай парафіі, з іншых гарадоў Беларусі, а нават з-за мяжы. Гэты час (сёлета) мы падзялілі на две катэгорыі: дзеці з 5 па 7 гадоў жыцця і наступная група дзеці з 8 па 12 год жыцця.