Меню Закрыть

“Ідзіце, навучайце ўсе народы,
хрысцячы іх у імя Айца і Сына і Духа Святога”

(Мц 28, 19)​

Наш харызмат

Аблаты высланыя ЕВАНГЕЛІЗІРАВАЦЬ, гэта значыць – зрабіць Езуса Хрыста вядомым і паказаць сваім жыццём радасць Добрай Навіны.

Перш за ўсё нясем Добрую Навіну да УБОГІХ: да найбольш пакінутых людзей, да тых, чыя сітуацыя кліча справядлівасці перад Богам.

Мы пакліканыя да працы РАЗАМ З МОЛАДДЗЮ і свецкімі людзьмі і іншымі кансэкраванымі членамі сям’і дэ Мазэно, каб супрацоўнічаць у справе Місіі Езуса.

Мы – Місіянеры Аблаты БЕЗЗАГАННАЙ МАРЫІ. Яна – наш Прыклад, нашая Ахоўніца і нашая Маці. У Ёй мы бачым Хрыста, разам з Ёю нясем Яго сучаснаму свету.

Нашы паслугі

Нашае пасланніцтва - гэта абвяшчаць Божае Валадарства і старацца аб ім больш за ўсе іншыя справы. (пар. Мц 6,33)

Яўген дэ Мазэно

Нарадзіўся ў сям’і арыстакратаў. Жыццё яго мела быць казачным… Але…

Маючы 9 год, разам з сям’ёй становяцца імігрантамі. Бацькі не вытрымліваюць абставін і цяжкага становішча, што прыводзіць да іхняга разводу. Сям’я распадаецца.

Яўген дэ Мазэно, не ўзіраючы на цяжкасці – або нават трэба заўважыць – пасярод іх, сустракае Хрыста Укрыжаванага, перажывае ў сабе Ягоную гарачую і асвабаджальную Любоў.

Хоча, каб усе людзі перажылі тое ж самае. З дзесведу любові нараджаецца Супольнасць Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі. Пазней, абраны біскупам Марселя, другога павелічыні горада Францыі, прабаваў перадаць гэты ж досвед сваёй дыяцэзіі.

Дзе мы знаходзімся

Пасланніцтва выконваем у супольнасці і праз супольнасць, да якой прыналежым. Нашыя супольнасці маюць апостальскі характар.

Думкі Яўгена дэ Мазэно

Будзь мiciянерам разам з намі!

Навіны

Тут знойдзеш тое, што адбываецца ў апошні час звязанае з Місіянерамі Аблатамі ў Беларусі.

Як моляцца аблаты

Аблаты ў Беларусі

Нас нешмат, але руплівасццю аб збаўленні душ мы гатовы агарнуць увесь свет

Нашы кантакты

З радасцю адкажам на вашыя пытанні і прапановы!